У Менску стартаваў марафон «Сэлфі незалежнасці»


25-га сакавіка – гадавіна абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, у Беларусі ў гэты дзень святкуюць Дзень Волі. Што праўда, не на дзяржаўным узроўні. Сёлета ж гадавіна будзе юбілейная. Сто гадоў абвяшчэння БНР ужо сёння пачалі святкаваць грамадскія актывісты і палітыкі. Яны распачалі акцыю пад назваю «Сэлфі незалежнасці».

«Сёння ад 50-га дома па праспекце Незалежнасці мы пачынаем сэлфі, мы проста падыходзім і фатаграфуемся на фоне дамоў адпаведных нумароў па праспекце Незалежнасці 18.00, кожны дзень да 25-га сакавіка па праспекце Незалежнасці, 50-ы, 49-ы, 49-ы і так далей дамы. 24-га сакавіка мы робім сэлфі на фоне плошчы Незалежнасці, 18.00, бо гэта 18-ы год», – распавёў Павел Севярынец.

Што праўда, сёння ахвочых зрабіць сэлфі незалежнасці было няшмат, але ўсё наперадзе.

Плануюць, што ў наступных сэлфі незалежнасці возьмуць удзел гісторыкі, паэты, пісьменнікі, палітыкі. Апрача таго, зарганізуюць віктарыну «Шоу беларушчыны», удзельнікі якой будуць адказваць на пытанні, датычныя гісторыі часу Беларускай Народнай Рэспублікі.

Міхась Слаўнікаў, «Белсат»