У Менску прайшоў «А-фэст»


Добрая музыка, багацце забаваў і пачастункаў для дзяцей і дарослых. А таксама процьма гожых, часам эксцэнтрычных менчукоў, якіх арганізатары любоўна акрэслілі альтэрнатыўнай сцэнай. Традыцыйны ўжо оўпэн-эйр ад «Аліварыі» «А-фэст» у сталічным Лошыцкім парку, па ацэнках арганізатараў, наведала каля 150 тысячаў чалавек.