У Дзень узброеных сілаў Беларусі ўпаў МіГ-29


У дзень узброеных сілаў Беларусі ў Бабруйску ўпаў самалёт МІГ-29. Пра інцыдэнт паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны. На шчасце, ніхто не пацярпеў. Іронія ў тым, што і тэхніка, і свята – усё з савецкага мінулага. Беларусы да 23-га лютага вядома прызвычаіліся, але адмыслоўцы настойваюць, што ў гісторыі нашай краіны дастаткова годных датаў, каб ушанаваць абаронцаў Радзімы.

Фота: newsbel.by