У дыялог паміж ЕЗ і Беларуссю ўключаць грамадскую супольнасць і апазіцыю


Правацэнтрыстцкая кааліцыя падсумавала вынікі брусельскага саміту. Апазіцыйныя лідары днямі наведалі сталіцу Аб’яднанай Еўропы ды ўзялі ўдзел у сустрэчы Еўрапейскай народнай партыі.

Паводле рэзалюцыі працоўнага спаткання, якое адбылася непасрэдна напярэдадні саміту «Усходняга партнёрства», найбуйнейшая еўрапейская партыя запрашае афіцыйны Менск да дыялогу. Але – з удзелам беларускай апазіцыі.

Пад уплывам беларускіх апазіцыянераў у выніковай дэкларацыі зʼявіўся асобны пункт наконт дыялогу Еўразвязу і Беларусі.