У Берасці ссумаваліся па рэпрэсіях


«Нагадаць рамантычныя часы» – гэтак арганізатары Ночы музеяў у Берасці акрэслілі задачы імпрэзы, прысвечанай СССР. Успаміналі мінуўшчыну ды яе сімвалы ў будынку былога каталіцкага касцёлу, святароў якога савецкія ўлады амаль 70 гадоў таму выслалі ў Сібір. Цяпер тут краязнаўчы музей. Зрэшты, настальгія па «краіне саветаў» набывае ў Берасці ўсё большы размах.