Турма за прысутнасць у судзе


А цяпер сцэны з тэатру абсурду. Толькі разыграліся яны ў магілёўскім судзе. Двое праваабаронцаў і грамадскі дзеяч хацелі папрысутнічаць на адкрытым шараговым паседжанні. Як вынік – затрыманне, следчы ізалятар і ўжо ўласны працэс. Нібыта за непавагу да суда.