Цмокі штурмуюць Еўракубак ФІБА


 Галоўная каманда менскага баскетбольнага клубу “Цмокі” зноў на выездзе. Калектыў пад кіраўніцтвам ігара Грышчука выехаў у Балгарыю, дзе згуляў другі ў сезоне матч Еўракубку ФІБА. Супраць мясцовага «Рылскі Спортыст», невялікую гісторыю процістаянняў з якім ужо мае. Раней гэты турнір называўся Еўрачэленджам і праходзіў па тым жа фармаце, што і сёлета.

Вялізная колькасць групаў, па два лепшыя клубы з якіх і чатыры з наймацнейшымі пакаўнікамі ствараюць квартэты другога этапу, у якім і павядуць барацьбу за раўнд плэй-оф, які распачынаецца з 1/8-й фіналу. Сёння ў Балгарыю вярнуўся разам з камандаю і абаронца Бранка Міркавіч, які правёў у “Рылскі” 3 гады, пасля чаго і падпісаў пагадненне з “Цмокамі”. Балгарская каманда была канкурэнткаю беларускага клубу і два гады таму ў тым жа турніры, які раней называўся «Еўрачэленджам». Менчукі абодва разы перагулялі супернікаў – на выездзе 78:73 і дома 94:75. Сённяшні двубой таксама склаўся ўдала для нашых гульцоў. Пераканальная перамога….