Ці пазмагаецца беларуская гандбольная зборная за медалі на чэмпіянаце Еўропы?


Гандбол

Нашая мужчынская гандбольная зборная з паразы стартавала на другім групавым этапе чэмпіянату Старога свету ў Харватыі. Гэты раўнд нам выпала адкрываць матчам з гаспадарамі пляцоўкі, а атмасферы падтрымання харватаў заўзятарамі можна было хіба пазайздросціць.

Хакей

Хакеісты сталічнага «Дынама» закінулі толькі адну шайбу ў браму «Кунь-Луню», у сваю ж прапусцілі тройчы і ўжо зазналі чарговую запар паразу ў межах гульняў КХЛ, а ў турнірнай табліцы па-ранейшаму дзясятыя.

Тэніс

Стадыя 1/16-ай фіналу Адкрытага Чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе стала непераадольнаю для беларуска-аўстрыйскага дуэту. У парным разрадзе Максім Мірны і Філіп Освальд зазналі паразу 7:6, 4:6, 4:6 ад прадстаўнікоў ЗШАі братоў Боба і Майка Браянаў.

Біятлон

Уладзімір Чапелін упершыню ў сёлетнім сезоне трапіў у дзясятку наймацнейшых па выніках усіх этапаў Кубка свету па біятлоне. Сёння ў Антгольц-Антэрсэльве ў спрынтарскай гонцы беларус адзін раз схібіў на стойцы, а ў выніку фінішаваў дзявяты, адстаўшы ад пераможцы нарвежца Юханэса Бё, які таксама не закрыў адной талеркі мішэні, на адну хвіліну і 32 секунды. Другая пазіцыя ў француза Мартэна Фуркада, замкнуў тройку немец Арнд Пайфэр. У сорак найлепшых трапіў яшчэ адзін беларус, Раман Ялетнаў – ён 34-ты. Заўтра ў Антгольц-Антэрсэльве адбудуцца два пэрсьюты.

Дзмітрый Сухановіч, «Белсат», фота: Marko Djurica / Reuters / Forum