Трыумф дэмакратыі ў Бірме?


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/XpvTAygrp-Y”][vc_column_text] Першыя за чвэрць стагоддзя свабодныя выбары ў Бірме завершыліся трыумфам апазіцыі. Партыя “Нацыянальная ліга за дэмакратыю” на чале з Нобелеўскаю лаўрэаткаю Аўн Сан Суў Чы атрымала рашучую перамогу на выбарах у парламент.

Гэта вынікае з — пакуль яшчэ неафіцыйных — звестак выбарчай камісіі. Афіцыйных вынікаў давядзецца пачакаць да 15-га лістапада, але ўжо цяпер мільёны бірманцаў з надзеяй чакаюць на вялікія перамены.

Ужо зранку ля штаб-кватэры «Нацыянальнай лігі за дэмакратыю» грамадзіўся натоўп. Лідарка партыі Суў Чы пра сваю перамогу заявіла, уважліва падбіраючы словы.

[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]