Аб'ектыў 04.02.2016 Талай паказала немцам, як бегаць


Адзіная найбольш станоўчая навіна сёння пра спаборніцтвы, што адбыліся ў нямецкім Дусэльдорфе. Прыемна пацешыла на пачатку новага сезону леташняя бронзавая медалістка чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы ў Пекіне, нашая лідарка ў спрынце Аліна Талай.

Аршанская прыгажуня выгуляла забег на 60 метраў з барʼерамі на банкаўскім турніры ў сталіцы зямлі Паўночны Рэйн-Вэстфалія з часам роўна 8 секундаў, апярэдзіўшы на 0,01 Сіндзі Роледэр з Нямеччыны і на 0,04 Сэрыту Соламан з Вялікай Брытаніі.

Усе дзяўчаты прыбеглі з найлепшым асабістым часам у сезоне. І ад турніру з банкаўскім спонсарам да спаборніцтваў з кававым арганізатарам. 12-ты міжнародны «Пэдра’с Кап – 2016» у польскай Лодзі пройдзе заўтра. Аліна сярод зорак турніру, яна зноў выступіць на той жа дыстанцыі 60 метраў з барʼерамі.

Глядзі таксама
Каментары