Таксоўцы супраць тэрміналаў


Ад 1 студзеня ў Беларусі ўвялі абавязковую наяўнасць плацежных тэрміналаў. Захада закранула абʼекты гандлю і паслугаў у Менску, а таксама ва ўсіх абласных гарадах і раённых цэнтрах. Аднак пастанова ўлады застаецца пакуль далёка ад выканання.

Усё часцей ІП заяўляюць пра непасільныя цяжкасці ў набыцці і абслугоўванні тэрміналаў для плацежных картак. Гэтым разам праблему ўзнялі таксоўцы з Горадні.

Карыстацца танейшымі тэрміналамі з-за мяжы беларускім ІП не дазваляюць. Іх прымушаюць купляць прыставанні ў айчынных дыстрыбутараў. Асноўным рэалізатарам плацежных тэрміналаў у Беларусі лічыцца акцыянернае таварыства «Банкаўскі прагрэсіўны цэнтр», якое і дыктуе свае кошты. Утрыманне абсталявання таксама танным не назавеш. За самыя плацежная аперацыі прадпрымальнікам давядзецца заплаціць да 3 % ад штомесячнай выручкі. ІП з Горадні звярнуліся ва ўсе магчымыя ўстановы (уключна з Адміністрацыяй прэзідэнта) з просьбаю пакуль адмяніць абавязковую наяўнасць тэрміналаў. Да звароту далучылі больш за тысячу дзвесце подпісаў.

Дагэтуль некаторыя ІП у Горадні і шэрагу іншых гарадоў вераць у імавернасць дыялогу з уладамі. Пакуль жа, як самі прызнаюцца, штодзённа рызыкуюць. Праца без плацежнага тэрміналу можа скончыцца штрафам у дваццаць мільёнаў рублёў.

Ян Бабіцкі, belsat.eu