Святочная прапаганда Крамля


У Маскве дзень капітуляцыі гітлераўскай Нямеччыны зноўку ператварылі ў свята расейскае зброі і адданасці народу дзяржаве. Уладзімір Пуцін павіншаваў не толькі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, але і жаўнераў, якія сёння «адстойваюць інтарэсы Расеі».