Свінаферму Чыжа пачалі будаваць без дазволаў


Дазволу няма, але будоўля ўжо пачалася. Ля Маладзечна буйная мясаапрацоўчая кампанія распачала працы над будучым свінакомплексам.Між тым дасюль няма высновы дзяржаўнай экалагічнай камісіі.

Адметна, што кампаніяй «Вялес-міт», якая будуе комплекс, валодае шэраг расейскіх бізнесоўцаў і блізкі да кіраўніка Беларусі алігарх Юрый Чыж. Мясцовыя жыхары і эколагі маюць да забудоўнікаў вострыя пытанні.