Свет зрынае Асада


Башар аль-Асад мусіць сысці. Альбо яго давядзецца прыбраць сілаю. Такую пазіцыю агучыў МЗС Саўдаўскай Аравіі на перамовах у Вене. Тады як Расея ды Іран выступілі ў падтрыманне Асада.

Лёс сірыйскага дыктатара стаўся галоўнаю тэмаю і галоўным камнем спатыкнення венскіх перамоваў вакол сірыйскага крызісу.

Злучаныя Штаты, Еўразвяз, Турцыя, Саудаўскія Аравія з аднога боку, а з іншага Расея, Іран ды ўласна прэзідэнт Сірыі. Але апроч галоўных гульцоў у венскіх перамовах па сірыйскім пытанні ўзялі ўдзел дыпламаты Кітаю, Егіпту, Катару, Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў. Агулам у Вене былі прадстаўленыя 19 краінаў. Галоўнае пытанне на парадку дня – як прыпыніць вайну і хто будзе кіраваць у Дамаску падчас пераходнага перыяду.[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/Jq-NWhZScpY”][/vc_column][/vc_row]