Суды за памяць


Суд Маскоўскага раёну сталіцы аштрафаваў чарговых актывістаў апазіцыі Станіслава Паўлінковіча ды Антона Жылко на агульную суму 8 мільёнаў 100 тысяч рублёў за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве 24-га лістапада ў цэнтры Менску.

Працэс над Міколай Статкевічам, Уладзімірам Някляевым ды Алесям Макаевым перанеслі з прычыны іхнай неяўкі ў суд, справы актывістаў Максіма Вінярскага ды Паўла Севярынца адправілі на дапрацоўку ў міліцыю.