Судовы ціск на апазіцыянераў


Штрафы за ўдзел у Нацыянальным кангрэсе атрымалі чарговыя тры асобы, яшчэ адна справа перанесеная. Суды відавочна працягнуцца і надалей, бо агулам падчас апазіцыйнага сходу ў Менску міліцыянты склалі больш за два дзясяткі пратаколаў. Перапала сёння і тым, хто спрабуе інфармаваць беларусаў пра стан эканомікі і палітыкі ў рэгіёнах.