Суд заняў пазіцыю берасцейца, якога рэзалі нажом міліцыянты


Такіх гісторыяў у Беларусі дзясяткі, а можа і сотні. Гэтая стала вядомая грамадству выключна дзякуючы незалежным медыям. Паламаныя рэбры і рука, сляды шматлікіх удараў, гэтак, са словаў берасцейцаў Сяргея Каляды і Аляксандра Зехава, на пачатку траўня закончылася іхная сустрэча з міліцыяй.

«Вока падбілі. Пасля рэзалі нажом, каб кроў сышла ці гной», – падзяліўся тады Сяргей Каляда.

Хто чыніў бясчынствы?

Чалавекам, які рэзаў вока, са словаў пацярпелых, аказаўся старшы сяржант Самарчук. У суд Маскоўскага раёну Берасця ён прыбыў у якасці… пацярпелага. Чаму ў суд? Міліцыянты захацелі прыцягнуць Каляду і Зехава да адміністратыўнай адказнасці за перабыванне ў нецвярозым стане і непадпарадкаванне міліцыі. Адметна, што пасля разбору міліцыянт Самарчук уцякаў ад журналістаў праз чорны ход.

Пацярпелыя: міліцыянты хваляваліся і гаварылі няпраўду

Трэба адзначыць, што працаўнікі Фэміды зрабілі ўсё магчымае, каб на разбор не трапілі незалежныя журналісты, а нават сваякі пацярпелых. Хоць побач была свабодная зала, паседжанне адбывалася ў цесным пакойчыку.

Такіх гісторыяў у Беларусі дзясяткі, а можа і сотні. Гэтая стала вядомая грамадству выключна дзякуючы незалежным медыям. Паламаныя рэбры і рука, сляды шматлікіх удараў, гэтак, са словаў берасцейцаў Сяргея Каляды і Аляксандра Зехава, на пачатку траўня закончылася іхная сустрэча з міліцыяй.

«Вока падбілі. Пасля рэзалі нажом, каб кроў сышла ці гной», – падзяліўся тады Сяргей Каляда.

Хто чыніў бясчынствы?

Чалавекам, які рэзаў вока, са словаў пацярпелых, аказаўся старшы сяржант Самарчук. У суд Маскоўскага раёну Берасця ён прыбыў у якасці… пацярпелага. Чаму ў суд? Міліцыянты захацелі прыцягнуць Каляду і Зехава да адміністратыўнай адказнасці за перабыванне ў нецвярозым стане і непадпарадкаванне міліцыі. Адметна, што пасля разбору міліцыянт Самарчук уцякаў ад журналістаў праз чорны ход.

Пацярпелыя: міліцыянты хваляваліся і гаварылі няпраўду

Трэба адзначыць, што працаўнікі Феміды зрабілі ўсё магчымае, каб на разбор не трапілі незалежныя журналісты, а нават сваякі пацярпелых. Хоць побач была свабодная зала, паседжанне адбывалася ў цесным пакойчыку.

Судовы разбор адразу выклікаў шэраг пытанняў. Галоўнае – наконт сведак. У судзе зʼявіўся жаўнер унутраных войскаў, ад якога ні на крок не адступаў міліцыянт. Паказанні вайсковец даваў таксама ў ягонай прысутнасці.

Фальшывыя пратаколы

«Усё пад капірку, подпісы не нашыя. Суддзя ж бачыць», – распавёў Сяргей Каляда.

З прычыны адсутнасці доказаў суддзя Лабачэўская пастанавіла не прыцягваць маладзёнаў да адміністратыўнай адказнасці.

Пацярпелыя ды іхныя сваякі збіраюцца ісці далей. Яны будуць патрабаваць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці міліцыянтаў, якія здзейснілі гвалт.

Чаму суд агучыў нечаканае рашэнне?

«Мы заўважылі, што ў судовую сістэму папрыходзілі новыя людзі. Магчыма яны не ўпісваюцца ў гэтую сістэму ды прымаюць рашэнні самастойна. Другі момант, імаверна суды стаміліся ад справаў, якія арганізоўвае міліцыя», – мяркуе праваабаронца Алег Волчак.

Пакуль гісторыя Сяргея Каляды і Аляксандра Зехава атрымала станоўчы працяг. А пачалося ўсё 6-га траўня. У гэты дзень маладзёны сустрэліся ў кавярні «Казка», каб выпіць і паразмаўляць. Праз некаторы час – хацелі сесці ў таксоўку. У той момант іх затрымалі, адвезлі ў пастарунак і жорстка збілі. Са словаў сведак, маладзёны не супраціўляліся і не стваралі ніякай небяспекі.

Ян Бабіцкі, «Белсат»