Суд стаў на бок пацярпелага ад рук міліцыянта хлопчыка са Століна


Летась у Століне адбыўся беспрэцэдэнтны выпадак міліцэйскага сваволля – дзевяцігадовага Улада Палхоўскага збіў старэйшы інспектар аховы правапарадку і прафілактыкі. Замест пакарання міліцыянту ягоная жонка выступіла з пазовам пра маральную кампенсацыю ад сям’і збітага школьніка.