Суд над махлярамі: арганізатар збег, асудзілі выканаўцаў


Хацелі зарабіць небывалыя працэнты на ўкладах, аднак ашчаджэнні не павялічылі, а страцілі. Вінаватымі ў гэтым суд Цэнтральнага раёну сталіцы палічыў бухгалтарак кааператыву «Спектр-Капітал» ды пакараў іх пазбаўленнем волі ад 7-мі да 10-ці год. Аднак арганізатар фінансавай піраміды Аляксандр Ганчароў застаецца на волі.