«Стоп вайна! Стоп Пуцін!»: у свеце зладзілі міжнародны пратэст супраць расейскай агрэсіі


«Стоп вайна». Гэткі назоў меў глабальны пратэст супраць расейскай агрэсіі, што адбыўся сёння ў розных пунктах свету. Нашыя карэспандэнты пабывалі на акцыях у Вільні і Варшаве.

Пратэстоўцы – грамадскія актывісты і проста неабыякавыя людзі – прыйшлі пад расейскія амбасады, каб звярнуць увагу грамадства на тое, што Расея не спыняе гібрыднай вайны, якая надалей забірае жыцці людзей. Пратэстоўцы сабраліся і з мэтаю выказаць салідарнасць з украінцамі ды заклікаць свет больш вострымі санкцыямі рэагаваць на агрэсію Расеі, каб як мага хутчэй ва Украіне аднавіўся мір.