Статкевіч і Шумчанка ладзяць Марш ІП


А на пачатак – адзіны голас прадпрымальнікаў і дэмакратычных сілаў. Ужо былі дзве акцыі без дазволу. Мае быць трэцяя ў нядзелю. А 14 сакавіка – Марш прадпрымальнікаў. Адпаведная заяўка сёння складзеная. А пад ёю – подпісы лідара грамадскага абʼяднання «Перспектыва» Анатоля Шумчанкі ды экс-кандыдата на прэзідэнта Міколы Статкевіча. І ўсё гучыць сур’ёзна ды грозна: будзе дазвол ці не – пратэст мае адбыцца…