Аб'ектыў 14.12.2017 Сталічная «Мянчанка» перамагла сербскае «Едынства»


Валейбол

Прадказальнаю перамогаю скончыла сталічная «Мянчанка» першы матч 1/16 фіналу Кубка Еўрапейскай канфедэрацыі валейболу.

Гандбол

Берасцейскі гандбольны клуб імя Мяшкова на апошні ў сёлетнім сезоне хатні матч СЭГА-лігі супраць славенскага клубу «Цэле» выстаўляе другі склад, а ў выніку зазнае паразу. На сваёй пляцоўцы мяшкоўцы амаль усю гульню вялі ў ліку, аднак змазалі канцоўку, а ў выніку фінальныя лічбы на табло – 30:34.

Футбол

На здзіўленне няпростым атрымаўся для мадрыдскага «Рэалу» паўфінальны матч клубнага чэмпіянату свету супраць «Аль-Джазійры» з А’бяднаных Арабскіх Эміратаў.

Біятлон

Жаночым спрынтам распачаўся сёння трэці этап Кубка свету па біятлоне ў французскім Ансі. Найлепшаю з трыа беларусак сталася Ірына Крыўко, якая фінішавала 13-ая, Дынара Алімбекава – 33-яя, Надзея Пісарава – 36-ая. Тройка, якая ўзнялася на подыум, – наступная: Кузьміна, Дальмаер, Семярэнка.

Дар’я Домрачава гэты этап прапускае і рыхтуецца індывідуальна, а Надзея Скардзіна сёння не стартавала ў сувязі з прастуднымі праявамі. Заўтра этап у Ансі працягнецца мужчынскім спрынтам.

Дзмітрый Сухановіч, «Белсат», фота: https://vk.com/club100323596

Глядзі таксама
Каментары