СНІД пагражае Усходняй Еўропе


Ва ўсім свеце сёння адзначаюць дзень барацьбы са СНІДам. Вірус імунадэфіцыту, што прыводзіць да захворвання, не могуць перамагчы ўжо больш за трыццаць год. З ВІЧ на Зямлі жывуць амаль 37 мільёнаў чалавек, і за апошнія гады гэта значнае паляпшэнне. Аднак аптымістычнай карціна выглядае напэўна не праз статыстыку нашага рэгіёну: ва Усходняй Еўропе ўсё часцей гучыць слова «эпідэмія».