Што рабіў Неўскі ў Віцебску?


На пытанне, што рабіў Аляксандр Неўскі ў Віцебску, існуе два варыянты адказу. Паводле адной версіі, князь вянчаўся ў віцебскай царкве Дабравешчання Багародзіцы. Паводле іншай – проста праязджаў праз горад у Полацк, адкуль узяў жонку. Ніводная з версіяў дакументальна не пацвярджаецца, але ідэя ўсталяваць у Віцебску помнік расейскаму князю блізкая да ажыццяўлення.

Фота – vitbichi.by