Што прапанавалі магілёўцам на «Ноч музеяў»


У Магілёве стартавала сусветная акцыя «Ноч музеяў». Пагрузіцца ў гісторыю свайго гораду сёлета магілёўцам прапанавалі ў Ратушы, дзе месціцца Музей гісторыі Магілёва. Для наведнікаў падрыхтавалі вялікую праграму, у якой учора з пятай гадзіны вечара і да апоўначы мог узяць удзел кожны ахвотны – цалкам бясплатна.