Сэрына Ўільямз вяртаецца на корт


Тэніс

Былая першая ракетка свету Сэрына Ўільямз, якая ў верасні сталася мамаю, нарадзіўшы дачку, вяртаецца на корт ужо ў гэтым годзе. 28–га студзеня стартуе выставачны тэнісны турнір у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах у горадзе Абу-Дабі, дзе амерыканка і з’явіцца на корце.

Ейнаю суперніцаю будзе прадстаўніца Латвіі Алена Астапенка, якаў у рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі на сёмым радку. Ўільямз заявіла, што вельмі задаволеная вяртаннем на корт і вельмі хоча ўбачыць сваіх заўзятараў. Адзначу, што Сэрына і Алена стануць першымі жанчынамі, якія прымуць удзел у гэтых спаборніцтвах у Абу-Дабі за дзесяцігадовую іх гісторыю, бо дасюль яны праводзіліся толькі для моцнай паловы. 36-цігадовая амерыканка – чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка, неаднаразовая пераможца турніраў серыі «Вялікага шлема», у сваю чаргу 20-цігадовая Астапенка сёлета сенсацыйны перамагла на «Ралян Гарос».

Футбол

Паўабаронца БАТЭ Мірка Іваніч не працягне сваёй кар’еры ў сербскім футбольным клубе «Црвэна Звэзда». Паводле генеральнага дырэктара каманды Звэздана Тэрзіча яны адмовіліся ад магчымага набыцця гульца з прычыны таго, што «Црвэна» не можа выдаткаваць такую вялікую суму, а дакладней адзін мільён 700 тысяч еўраў. Раней кіраўніцтва БАТЭ не пагадзілася з прапановаю сербскага клубу ў набыцці Іваніча ды абаронцы Нэмані Мілунавіча, а за іх дваіх «Црвэна» магла заплаціць два з паловаю мільёны еўраў.

Хакей

Менскае «Дынама» сёння скончыла свой апошні ў гэтым годзе гасцявы ваяж. У Чэлябінску «зубры» сустракаліся з мясцовым «Трактарам», які ў турнірнай табліцы Усходняй канферэнцыі займае сёмы радок.

Стартавы перыяд каманды правялі на высокіх хуткасцях, не раз пагражалі браме суперніка, а закінуць здолелі толькі аднойчы. Цікавы той факт, што «бела-блакітным» шайбу на 13-ай хвіліне закінуў былы гулец «Дынама» Нік Бэйлен. У другой 20-хвілінцы менскі клуб спрабаваў аднавіць раўнавагу, меў некалькі добрых магчымасцяў, аднак у выніку перыяд апынуўся безгалявы. Напрыканцы сустрэчы «зубры» замянілі галкіпера шостым палявым гульцом і атрымалі другую шайбу ўжо ў пустую браму, вызначыўся шведскі легіянер «Трактару» Лінус Відэль. Наступны двубой «Дынама» правядзе на «Менск-Арэне» ў пятніцу супраць лідара табліцы КХЛ піцерскага СКА, які мы сенсацыйны перамаглі 19-га студзеня ў гасцях 3:2 па булітах.