Сенсацыйная перамога жаночага «Гарызонту»


У фінале Кубка Беларусі па баскетболе сярод жаночых камандаў перамог менскі «Гарызонт». У вырашальным двубоі каманда пад кіраўніцтвам галоўнай трэнеркі Наталлі Трафімавай была мацнейшая за чэмпіёнак краіны – «Цмокаў».

У вырашальным двубоі каманда пад кіраўніцтвам галоўнага трэнера Наталлі Трафімавай перамагла чэмпіёнак краіны – «Цмокаў».

«Гарызонт» саступіў у першым і другім перыядах, але сурʼёзна ўзяўся за справу далей, асабліва, у заключнай чвэрці, якую выгуляў з розніцаю ў 10 пунктаў.

«Гарызонтаўкі» нечакана праявілі моц псіхалагічную, што выдалася ў трывалых і ўпэўненых атаках з-за дугі Наталлі Ануфрыенкі і паспяховаю працу пад кальцом Вольгі Вашкевіч. У Ануфрыенкі 13 пунктаў, Вашкевіч набрала 15. А гуляючы трэнер Трафімава дала рады на 8 падбораў.

Матч за трэцяе месца больш чым пераканальна ўзяла гарадзенская «Алімпія», якой мясцовы «Гомель-Сож» дазволіў 20 пунктаў перавагі.