Самаспаленне на «Камінтэрне». Да адчаю жанчыну давяло кіраўніцтва


Родныя жанчыны, якая мае апёкі 50 % цела пасля спробы самаспалення, цвердзяць, што прычына была ў праблемах на фабрыцы.

На ўмовах ананімнасці сваякі жанчыны паведамілі агенцтву «Белапан», што праблемы ў яе былі з афармленнем пенсіі, як раней паведамлялі медыі, але на дадатак да гэтага на «Камінтэрне» ў яе забралі палову стаўкі. Кіраўніцтва ж прадпрыемства раней сцвярджала, што на адчайны крок прыбіральніца, якая да таго ж стаяла на ўліку ў псіхдыспансэры, пайшла пасля смерці мужа.

Трагедыя на прахадной «Камінтэрну» адбылася ў мінулую пятніцу.

Фота вокладкі – Іван Ярывановіч / TUT.BY