Рэкордныя дэвальвацыі ў Азербайджане і Беларусі


Калі б гаворка ішла пра спорт, мы былі б чэмпіёнамі. На жаль, новыя рэкорды ставіць нацыянальная валюта. Долар аднавіў чарговы гістарычны максімум.

І калі ў Беларусі абясцэньванне адбываецца паволі, у Азербайджане нацыянальная валюта – манат – патаннела разава амаль на 50 адсоткаў. Усё пасля рашэння Цэнтрабанку пра вольнае плаванне грошай. Дэвальвацыя для азербайджанцаў сёлета ўжо другая.