Аб'ектыў 02.05.2017 Рэйтынг Пуціна абваліўся, але расейцы не бачаць альтэрнатывы


Збядненне расейцаў

Эксперты называюць гэта адным з фактараў зніжэння падтрымання Уладзіміра Пуціна. Яшчэ два гады таму падтрымаць яго на прэзідэнцкіх выбарах, паводле апытанняў Левада-Цэнтру, былі гатовыя 62 % расейцаў. Цяпер жа іхная колькасць знізілася да 48 %.

Галасаванне за Пуціна – гэта галасаванне супраць невядомасці

«Я думаю, што калі ў людзей былі апакаліптычныя настроі пасля смерці Сталіна, людзі галасілі на пахаванні і гінулі – гэта было не таму, што яны яго любілі, а таму што рэальна не ўяўлялі сабе, як можа быць па-іншаму. Гэта сусветны лад. Рызыкнуць і прагаласаваць на выбарах супраць сусветнага ладу – гэта зусім не тое ж самае, што змяніць прэзідэнта», – тлумачыць Валянціна Чубарава з асацыяцыі «За свободную Россию».

Крым застаўся, эйфарыя скончылася

Страту Пуціным 14 % патэнцыйных выбарцаў за два гады эксперты звязваюць таксама з згасаннем крымскай эйфарыі сярод расейцаў. На 17 % стала больш грамадзянаў Расеі, якія не вызначыліся з кандыдатам ці ўвогуле з удзелам у выбарах. Такіх ужо 42 %.

«Адна справа перадухіляць апакаліпсіс актыўным галасаваннем за Пуціна. Іншая справа, калі кажуць – нічога іншага няма, нічога змяніцца не можа, усё сволачы, усё дрэнна. Чаго я буду на выбары хадзіць? Якая розніца? Гэта ўвогуле пра што? Удзел у выбарах у Расеі – гэта ўжо ўсё роўна, што ўдзел у выбарах у Савецкім Саюзе», – упэўненая спадарыня Чубарава.

Ці могуць сумневы грамадзянаў стварыць умовы для зʼяўлення альтэрнатывы?

Апошняе апытанне Левады дае 3 % Уладзіміру Жырыноўскаму ды па 1 % міністру абароны Сяргею Шайгу і апазіцыянеру Аляксею Навальнаму.

Паводле апытання Левада-Цэнтру, толькі 22 % расейцаў хочуць, каб праз год Уладзіміра Пуціна на пасадзе прэзідэнта змяніў іншы чалавек.

Маша Макарава, «Белсат», фота: Alexei Nikolsky / TASS / Forum

Глядзі таксама
Каментары