Развітанне з Уладзімірам Шыцікавым – заснавальнікам гомельскай апазіцыі


Ён прысвяціў сваё жыццё Беларусі і да апошняга дня змагаўся за лепшую долю краіны. Такія словы сёння гучалі падчас развітання з Уладзімірам Шыцікавым – сябрам Абʼяднанай грамадзянскай партыі, адным з заснавальнікаў гомельскага апазіцыйнага руху.

Уладзімір Шыцікаў быў актыўным удзельнікам шматлікіх акцыяў, за што ўлады неаднаразова каралі яго штрафамі і нават адміністратыўнымі Арыштамі. З прычыны рэпрэсіяў, Уладзімір Шыцікаў звяртаўся ў Камітэт правоў чалавека ААН, але адказу на сваю скаргу не дачакаўся.

Грамадскі актывіст памёр ад цяжкой хваробы. Пахавалі Уладзіміра Шыцікава на Рандоўскіх могілках каля Гомля.

«Белсат»