Раварысты салідарныя з Паліенкам і Канавалым, якім пагражае 6 гадоў турмы


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/FpNtKS8c8Ic”][vc_column_text]«Крытычная маса» зладзіла роварны заезд у Менску на знак салідарнасці са збітымі ды затрыманымі напрыканцы красавіка раварыстамі.

«Мяне вельмі здзівіла тое, што здарылася месяц таму. Гэта абсалютна неадэкватная рэакцыя на мірную экалагічную акцыю. Таму, я думаю, чым больш людзей будзе ездзіць на роварах, тым хутчэй мы трапім у цудоўную экалагічную будучыню», – лічыць сябра грамадскага абʼяднання «Экадом» Ірына Сухій.

Гэтым разам акцыя сабрала больш за два дзясяткі ўдзельнікаў, якія традыцыйна ў апошнюю пятніцу месяца праехаліся вуліцамі Менску, каб, сярод іншага, прыцягнУць увагу да агульнай праблемы раварыстаў – неадаптаванасці інфраструктуры сталіцы да язды на роварах і змянення яе на больш экалагічную.

«Аўтамабілі паўсюль, а таму роварная прастора вельмі абмежаваная. І гэтая акцыя для мяне больш за ўсё накіраваная на тое, каб было менш аўтамабілізацыі і больш – раварызацыі», – заяўляе ўдзельнік акцыі Джон Русман.

Мінулая акцыя экалагічнага руху «Крытычная маса», якая адбылася 29-га красавіка, скончылася збіццём і затрыманнем яе ўдзельнікаў праваахоўнікамі. Калону раварыстаў спынілі працаўнікі ДАІ каля стэлы «Менск – горад-герой», пасля чаго працаўнікі ў цывільным збілі шасцёх раварыстаў і завезлі іх у Цэнтральны РУУС для складання пратаколаў.

«Праявіць салідарнасць з тымі людзьмі, якія былі затрыманыя, незалежна ад таго, як ты ставішся да іх метадаў – проста таму, што гэта тычацца кожнага. У наступны раз той, хто саджае дрэвы, хто падбірае коцікаў – любы чалавек, які нешта робіць, можа апынуцца ў такой сітуацыі», – кажа Ася Дарафеева з Беларускай партыі зялёных.

У выніку на ўдзельнікаў роварнага прабегу склалі адміністратыўныя пратаколы за парушэнне правілаў дарожнага руху. Пазней супраць двух раварыстаў – Станіслава Канавалава і Дзмітрыя Паліенкі – распачалі крымінальныя справы за гвалт над працаўнікамі міліцыі, а ў іхных кватэрах правялі ператрусы з канфіскацыяй носьбітаў інфармацыі. Абодвум маладзёнам пагражае да шасці гадоў зняволення.

Віталь Бабін