Раскол прыхільнікаў рускага свету


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/UP4WV_nz2Vs”][vc_column_text]Ад трохсот рублёў за ўдзел у акцыі ды келіх каньяку з лімонам. Так заахвочвалі прыйсці на Дзень народнага адзінства, які спрабуюць з помпай адзначаць нашыя ўзходнія суседзі. Але хіба толькі на афіцыйным узроўні.

Паводле сацыёлагаў, толькі 19 адсоткаў расейцаў лічаць гэты дзень святам. Таксама няма адзінства і сярод прыхільнікаў рускага міру.

У Маскве ў Дзень нацыянальнага адзінства адбыліся адразу ж тры асобныя акцыі нацыяналістаў. Раскол сярод прыхільнікаў “руского мира” абумоўлены не толькі поглядам на сітуацыю ва Украіне, але таксама і меркаваннямі пра стан рэчаў у Расеі. Тысячная калона аднаго з “русских” маршаў выйшла таксама і супраць дыктатуры.[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]