Расея супраць беларускіх прадуктаў


Прэзумпцыю вінаватасці пачне ўжываць Расея ў дачыненні Беларусі. З 7 снежня Масква ўводзіць на мяжы з нашаю краінай новы фітасанітарны рэжым.

Калі нейкая партыя расліннага тавару з Беларусі выкліча ў расейскага інспектара сумнеў, то ён можа не пускаць яе на тэрыторыю Расеі, не абцяжарваючы сябе доказамі наяўнасці парушэння.