Склады, забітыя сырам, а працаўнікі – трэці тыдзень у адпачынку за свой кошт. Буда-Кашалёўскі масласырзавод перажывае найгоршыя часы.
Яшчэ 5 гадоў таму прадпрыемства адпраўляла тры чвэрці сваіх вырабаў у Расею. Цяпер відавочна схемы продажу давядзецца змяняць. Тыдзень таму «Рассельгаснагляд» палічыў беларускія сыры небяспечнымі для здароўя.