Расейскі «Первый канал» атакуе «Белсат»


«Удзельнікі беларускіх культурніцкіх праектаў захлынаюцца ад нянавісці да Расеі, а ў беларускіх медыях штотыдзень выходзяць навіны пра кепскіх расейцаў». Гэткія тэзы ў аснове прапагандысцкага сюжэту, прысвечанага Беларусі, які выйшаў на расейскім Першым канале. Не забыліся «прайсціся» і па «Белсаце», які паводле аўтаркі, робіць з беларусаў русафобаў. Навошта Маскве гэткія сюжэты?