Прэзідэнцкія выбары ў Чэхіі: будзе другі тур


У Чэхіі скончыўся першы тур прэзідэнцкіх выбараў. Ніхто з кандыдатаў не атрымаў перамогі, а гэта значыць што будзе другі тур.

Паводле папярэдніх вынікаў, дзеючы прэзідэнт Мілаш Земан лідаруе ў гонцы, набраўшы прыблізна 40 % галасоў.

Яшчэ нядаўна падавалася, што палітычная будучыня Мілаша Земана гарантаваная адразу. Цяпер ужо зразумела, што лёс прэзідэнцкага крэсла ў Чэхіі будзе вырашацца ў другім туры.

Некаторыя чэхі кажуць пра жаданне зменаў і недавер да прэзідэнта, які штурхае краіну на Усход і ганьбіць яе на міжнародным узроўні. Іншыя ж лічаць Земана добрым прэзідэнтам.

Крытыкі Земана папракаюць яго, між іншага, у прыхільнасці да Расеі. А некаторыя нават называць яго сябрам Масквы. Падчас Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы дзейны прэзідэнт Чэхіі назваў анексію Крыму здзейсненым фактам, і дадаў, што «спроба вяртання паўвыспы магла б прывесці да вайны». Пасля Земан патлумачыў, што ягоная заява не азначала легітымізацыі анексіі. Аднак словы прэзідэнта выклікалі абурэнне ў некаторых асяроддзях. Зрэшты пра гэта яму нагадала актывістка «Femen» проста на ўчастку для галасавання.

Паводле папярэдніх вынікаў падліку галасоў, на другім месцы еўрааптыміст і ліберал прафесар Іржы Драгуша, які пакуль набірае прыблізна 25,5 % галасоў. А гэта азначае стрыманы аптымізм, што да перамогі Земана.

«Сёння я віншую ўсіх кандыдатаў, акрамя Мілаша Земана, чыя кампанія не была цалкам справядлівай і годнай», – заявіў Іржы Драгуш.

У адрозненні ад дзейнага прэзідэнта былы кіраўнік Акадэміі Навук Іржы Драгуш выразна кажа пра працяг санкцый у дачыненні да Расеі, перакананы, што месцы Чэхіі ў аб’яднанай Еўропе і НАТО, не азіраецца на Расею і не шукае агульнай мовы з Кітаем.

Астатнія 7 кандыдатаў набралі менш за 10 % галасоў выбарцаў. Але, як сцвярджаюць адмыслоўцы, гэтыя галасы могуць згуляць на карысць Драгуша, а не Земана. Ці так гэта, пакажа другі тур выбараў, які пройдзе праз 2 тыдні.

Наста Ільіна, belsat.eu, фотаздымак на застаўцы да відэа David W Cerny/Reuters