Працяг ліхаманкі сусветных біржаў


Як год пачнеш, так яго і правядзеш – цвердзіць вядомая прымаўка. Пачатак года на сусветных біржах стаўся мякка кажучы мала аптымістычным. Сёння рынак каштоўных папераў крыху стабілізаваўся, адгуляўшы на азіяцкіх біржах 6 з сямі згубленых у панядзелак адсоткаў, праўда не без дапамогі.