Пратэсты ІП у Берасці. Незадаволенасць расце


Звязаныя адною плошчаю. Берасцейскія і віцебскія прадпрымальнікі гатовыя далучыцца да сталічнай акцыі пратэсту гандляроў, якая мае адбыцца 15-га лютага. Больш за тое, 19 лютага ў Берасці можа прайсці яшчэ адзін мітынг. Тым часам усё больш іпэшнікаў зʼязджаюць з краіны, бо сілаў бараніць уласны бізнес і супрацьстаяць судовай сістэме карніцтва больш не стае.