Пратэст пасварыў бізнес і апазіцыю


Гісторыя, як з вядомае байкі пра лебедзя, шчупака і рака. Дамовіцца што да пратэсту 14 сакавіка не могуць прадстаўнікі апазіцыі ды прадпрымальнікі. Гандляры збіраюць Марш для іпэшнікаў. Апазіцыя хоча далучыць усіх незадаволеных беларусаў. І тут бізнесоўцы – супраць тых, хто іх найбольш бараніў апошнія месяцы, ды не жадаюць бачыць на сваіх акцыях палітычных «пасажыраў».