Прарыў «Мянчанкі». Немцаў перамаглі, засталіся туркі


Валейбол

«Мянчанка» пачынае перапісваць сваю гісторыю, упершыню ў якой яна дакрочыла да фіналу кантынентальнага турніру пад назваю Кубак Еўрапейскай канфедэрацыі валейболу, перагуляўшы паводле сумы двух матчаў нямецкі «Штутгарт».

Тэніс

Аляксандра Сасновіч з перамогі стартавала на буйным тэнісным турніры катэгорыі «Прэм’ер», які распачаўся ў амерыканскім Маямі, а прызавы фонд яго складае $ 7,77 млн.

Хакей

Салігорскі «Шахцёр» не дазваляе менскаму «Юнацтву» ўсухую выгуляць паўфінальную серыю Экстралігі хакейнага чэмпіянату краіны. Пры ліку ў супрацьстаянні, якое вядзецца да чатырох вікторыяў, 3:0, на карысць дружыны Міхаіла Захарава, гарнякі ў чарговым хатнім матчы здолелі ўзяць верх 3:2.

Дзмітрый Сухановіч, «Белсат»