Праграме імя Каліноўскага 10 гадоў


«Дзе вучышся, дакладней, дзе вучыўся?» – гэткі жарт у засценках Акрэсціна 10 гадоў таму чуў шмат хто са студэнтаў, якіх арыштавалі на Плошчы. Аднак дзякуючы намаганням неабыякавых уплывовых людзей з Беларусі ды Польшчы пратэст 2006 года стаў для маладзёнаў не канцом вучобы, а пачаткам новай адукацыі. Пра вынікі 10 гадоў дзеяння стыпендыяльнай праграмы імя Каліноўскага, якія падвялі сёння ў Варшаве, распавядзе ейная выпускніца Марына Вашкевіч.