Аб'ектыў 03.01.2018 Пераломная перамога менскага «Дынама» над магнітагорскім «Металургам»


Хакей

Вераснёўскі матч супраць магнітагорскага «Металургу» у Менску, калі нашае «Дынама» лік 0:3 пераўтварыла ў 5:3 у амаль на тройчы меншых маштабах па сюжэце паўтарыўся і ў сераду на перапоўненай арэне «Металург» у Магнітагорску. Прагуляўшы першы перыяд 0:1, «зубры» двойчы вызначыліся ў трэцяй дваццаціхвілінцы і атрымалі першую перамогу за восем год на пляцоўцы «сталевараў».


Нягледзячы на адсутнасць некалькіх ключавых гульцоў, моладзевая зборная Даніі здолела пакараць беларускіх аднагодак за іх расхрыстанасць, за іх звычайную лянівасць у першым матчы суцяшальнага раўнда чэмпіянату свету ў ЗША.

Тэніс

Невядома, ці пастанавіла сабе Аляксандра Сасновіч ужо на самым пачатку новага года вярнуць сабе тытул першай ракеткі Беларусі, але крочыць да гэтага хвацка. Саступаючы ў скрайнім, яшчэ леташнім рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі Арыне Сабаленцы 15 пазіцыяў, ужо зараз Сасновіч скараціла адставанне ўтрая.

Футбол

Манчэстэр Сіці», як лічыцца, сёлета не ўпусціць магчымасці пяты раз выгуляць нацыянальны чэмпіянат у Прэм’ер-лізе, адсвяжыўшы тытул, заваяваны апошні дагэтуль раз у 2014-ым.

Алесь Пуціла, «Белсат», фота: metallurg.ru

Глядзі таксама
Каментары