Аб'ектыў 01.08.2017 Пенсіі і дэкрэтныя павысяць, але цыгарэты стануць даражэй


Адразу на 7,5 % з 1-га жніўня ў Беларусі павялічваецца памер мінімальнага пражытковага мінімуму. Цяпер гэтая сума складзе Br 197,57. Разам з павелічэннем гэтага паказчку вырастуць дапамогі дзяржавы на дзяцей, цяжарным жанчынам, сацыяльныя і мінімальныя працоўныя пенсіі.

Бюджэт пражыткавага мінімуму пералічваюць раз на квартал

Ад 1 траўня і да сёння гэтая лічба складала Br 183,82. Новыя лічбы выглядаюць наступным чынам:

Павелічэнне пенсіяў, памер якіх вось ужо некалькі месяцаў запар падае ў рэальным вымярэнні, датычыцца толькі тых пенсіянераў, што атрымліваюць мінімальныя працоўныя ды сацыяльныя выплаты.

«Індэксацыя звычайных працоўных пенсіяў праводзіцца загадам прэзідэнта і звычайна не часцей за адзін раз на год. Паколькі ў бюджэту краіны ёсць праблемы з напаўненнем, то і магчымасці падвысіць пенсіі ніякай няма», – тлумачыць такую сквапнасць дзяржавы Уладзімір Кавалкін, кіраўнік праекту «Кошт урада».

А таму і нармальных выплатаў, пенсіяў і заробкаў, пакуль беларуская гаспадарка знаходзіцца ў рэцэсіі, чакаць не варта, дадае эксперт. І тэндэнцыя для нашае краіны пакуль негатыўная. Павелічэнне колькасці беспрацоўных прыводзіць да таго, што ўсё менш беларусаў адлічваюць грошы ў фонд сацыяльнай абароны, з якога пазней і выплочваюць пенсіі для нашых пенсіянераў, колькасць якіх павялічваецца.

Ігар Кулей, «Белсат», фота: Vasily Fedosenko / Reuters / Forum

Глядзі таксама
Каментары