Параза «Цмокаў» у Кубку ФІБА


Менскія «Цмокі» з паразы распачалі другі раўнд баскетбольнага Кубка ФІБА. У Італіі Грышчук і кампанія ў першым матчы свайго квартэту сустракалася з мясцовым «Варэзэ».

У першай дзесяціхвілінцы мы саступілі суперніку 17:27, аднак пасля невялікай паўзы здолелі сабрацца і ў другой чвэрці ўжо перамаглі 21:15. Аднак затым мы традыцыйна правалілі трэці тайм, дзе зазналі паразу 10:23, а потым дагнаць апанента ўжо не здолелі. Агульны вынік 94:53 – буйная вікторыя «Варэзэ». У нашым складзе самымі выніковымі сталі Іван Мараш – 15 балаў – і Аляксей Лашкевіч – на ягоным рахунку на два пункты менш. У другой сустрэчы групы аўстрыйскі «Гюсінґ» перамог клуб АЕК з Ларнакі – 68:60.