Параза Менскага «Дынама»


Менскае «Дынама» ў Чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі прымае сёння абсалютнага лідара сезону, віцэ-чэмпіёнаў мінулага сезону – маскоўскі ЦСКА.

Хоць не сказаць, што для беларускіх «зуброў» гэта такая ўжо недасягальная велічыня. У 17-ці асабістых сустрэчах за ўсю гісторыю КХЛ дынамаўцы ўзялі траціну пунктаў у «чырвонаармейцаў», выгуляўшы пяць двубояў супраць дзевяці ў супернікаў у асноўны час.

Праўда, па-за межамі 60-ці хвілінаў перамагалі нашыя сённяшнія супернікі – двойчы ў оўвэртайме і адзін раз у булітах. Маскоўцы толькі ў сакавіку 2014-га былі мацнейшыя 3:0, а астатнія з дзесяці апошніх спатканняў сталіся значна больш упартымі з меншаю розніцаю ў ліку. У выніку параза – 1:3.