Аб'ектыў 09.04.2017 Папа Рымскі заклікаў маліцца за ахвяраў у Егіпце


Асудзіў выбухі ў Егіпце Папа Рымскі Францішак. Пантыфік заклікаў маліцца за ахвяраў ды параненых ад рук тэрарыстаў.

Зварот да вернікаў прагучаў на плошчы святога Пятра ў Ватыкане, дзе адбылося ўрачыстае богаслужэнне з нагоды Пальмавай нядзелі.

У гэты дзень вернікі традыцыйна асвячаюць галінкі пальмы, аліўкавага дрэва ці вярбы ў чаканні аднаго з галоўных хрысціянскіх святаў – Уваскрасення Хрыстова.

Глядзі таксама
Каментары