Панамскі архіў: палітыкі апраўдваюцца


Непахісныя і цвёрдыя, але і ім граюць на нервах панамскія дакументы аб адмыванні грошай. Лідары краінаў, палітыкі, бізнесоўцы, вядомыя асобы. Іх дзясяткі. Бярэ слова таксама Уладзімір Пуцін. Кажа пра правакацыю Захаду ды раскол Расеі. Але не дае адказу пра скрадзеныя 2 мільярды долараў. Адказу не чакалі. Пратэстоўцы ў Пецярбурзе выйшлі на акцыю з патрабаваннем адстаўкі Пуціна.