Падсвілле: гандляры знікаюць


У рэгіёнах малому бізнесу даводзіцца літаральна выжываць. У Падсвіллі на Віцебшчыне пад пагрозаю – традыцыйны гандаль у цэнтры мястэчка. Неўзабаве тут не застанецца ніводнага гандляра. Ажыўлены некалі рынак спустошыў як прэзідэнцкі ўказ № 222, гэтак і лакальны канфлікт з камунальнікамі. Між тым ад жорсткіх умоваў працы цярпяць не толькі самыя гандляры, але і пакупнікі.