Няўдачы беларускіх легіянераў у Расеі


 У Кантынентальнай хакейнай лізе сёння ўжо згулялі цэлы шэраг матчаў. Навакузнецкі «Металург» ўдома саступіў «Адміралу» з яго беларускім трэнерам Аляксандрам Андрыеўскім на чале 0:2.

А вось іншы наш суайчыннік-адмыслоўца – Андрэй Скабелка – спазнаў сёння сапраўдную горыч. Ягоная «Сібір», лідар Усходняй канферэнцыі, раптоўна і зусім нечакана была моцна бітая ўдома 11-аю камандаю Усходу – хабараўскім «Амурам» 0:7. «Авангард» з Омску ў булітах прагуляў рыжскаму «Дынама». «Барыс» у сталіцы Казахстану нанёс паразу «Ёкерыту» з Фінляндыі – 2:0. Ханты-мансійская «Югра» выгуляла ў «Трактара» з Чэлябінску 3:1, а екацерынбургскі «Аўтамабіліст» не знайшоў аргументаў у двубоі з ніжнякамскім «Нафтахімікам» – 0:4. І цяпер да менскага «Дынама». «Зубры» адкрылі лік у хатняй сустрэчы супраць «Словану» з Браціславы за секунду да заканчэння першага перыяду праз кідок Джонатана Чычу. А ў другой траціне павялічылі перавагу і маюць станоўчы паказнік на гэты момант 2:0.